8 лютага, Акцябрскі /Уласн. інф./. Нягледзячы на моцныя маразы, на большасці ферм раёна стараннямі жывёлаводаў забяспечаны рост вытворчасці малака.
У гэтыя марозныя дні ў гаспадарках раёна атрымліваюць 82 тоны малака ў валавым вылічэнні, што складае 102% да ўзроўню 2011 года.
Адноснай стабільнасці ў малочнай вытворчасці садзейнічае і традыцыйны для гэтай пары года рост расцёлаў.  |