Нам вельмі цяжка такое ўявіць, а вось нашыя продкі сапраўды лічылі гэтак… Можна было выйсці з хаты без шапкі, басанож, але без пояса – нізавошта! І гэтага правіла прытрымліваліся ўсе, незалежна ад полу, узросту, сацыяльнага статусу.
Якое шчасце, што да нашых дзён дайшла рукадзельная спадчына продкаў! Дзякуючы шматлікім энтузіястам – тым, хто пераймае і перадае далей разнастайныя тэхнікі, хто занатоўвае, даследуе, захоўвае і прымнажае, мы ў сваю чаргу можам ствараць на яго аснове найноўшае, сваё.
Яскравы прыклад таму – беларускія паясы, якія ствараюць і дарослыя і дзеці ў творчай майстэрні "Іскрынкі майстэрства" пад кіраўніцтвам маладога майстра Пась Кацярыны Уладзіміраўны. Вось і сення на занятках Кацярына Уладзіміраўна знаеміць сваіх навучэнцаў з гістарычным аповедам “Браны пояс- зручны ды прыгожы”. Дзе прысутныя даведаліся аб ўзнікненні і стварэнні браных паясоў в. Парэчча.