• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Раён

Раён

Акцябрскі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Гомельскай вобласці. Мяжуе з Петрыкаўскім, Калінкавіцкім, Светлагорскім раёнамі Гомельскай вобласці, з Бабруйскім і Глускім - Магілёўскай вобласці, Любанскім – Мінскай вобласці. Працягласць раёна з усходу на захад 65 км, з поўначы на поўдзень – 43 км. цэнтр раёна-г.п. Кастрычніцкі, размешчаны ў 220 км ад абласнога цэнтра г. Гомель.

Агульная плошча раёна складае 138119 га, з іх 58% тэрыторыі займае лес, у асноўным змешаны, на больш паніжаных участках з ўвільготненым глебамі сустракаюцца хвойнікі чарнічнікавыя і імшыстыя, 1,2% – рэкі, азёры, штучныя вадаёмы і каналы, 33% або 45,5 тыс.га сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку 26,7 тыс. га ворных.

Тэрыторыя раёна багатая карыснымі выкапнямі. Ёсць нафта, каменны вугаль, калійная і каменная солі, якія знаходзяцца ў стадыі геалагічнай распрацоўкі. Наладжана прамысловая распрацоўка нафты толькі на Вішанскім і Азямлянскім радовішчах.

На тэрыторыі раёна размешчаны Рэспубліканскі біялагічны заказнік "Кастрычніцкі" на плошчы 4205 га. Тэрыторыя заказніка належыць Цэнтральна-Перадпалескаму комплексу масіваў Бярэзінска-Перадпалескага лесарасцільнага раёна.

Лясы заказніка па сваёй фармацыйнай структуры выгадна адрозніваюцца ад астатняй тэрыторыі раёна. Тут дамінуюць карэнныя чернавользавыя лясы, значна шырэй прадстаўлены дубровы, ясеннікі, грабнякі. Сярэдні ўзрост дрэвастояў заказніка - 45 гадоў. Максімальны ўзрост ельнікаў і ясеннікаў – 110 гадоў, але сустракаюцца асобныя дрэвы - елі і дубы - ва ўзросце звыш 200 гадоў.