• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Беларускія нафтавікі пачалі распрацоўку буйнейшага радовішча пяску

22.06.2022

22 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Нафтагазаздабыўное ўпраўленне "Рэчыцанафта" пачало распрацоўку кар'ера пяску "Давыдаўка-1", размешчанага паблізу населенага пункта Сасновы Бор у Светлагорскім раёне. Гэта радовішча самае вялікае з тых, што распрацоўвае прадпрыемства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Беларуснафты".

Плошча прадастаўленага зямельнага ўчастка перасягае 20 га. Запасы карыснага выкапня ацэньваюцца ў аб'ёме 1626,57 тыс. куб.м.

Паводле слоў намесніка начальніка аддзела забеспячэння праектна-пошукавых і топа-маркшэйдарскіх работ НГЗУ Аляксандра Несцерчука, тэрмін службы кар'ера "Давыдаўка-1" разлічаны на 10 гадоў. "Якасць пяску не мае аналагаў. У яго складзе прысутнічаюць дабаўкі гравію, што робіць гэты прыродны матэрыял аптымальным для будаўніцтва дарог і пляцовак свідравін", - адзначыў ён.

Максімальная гадавая прадукцыйнасць кар'ера складае 200 тыс. куб.м, удакладніў Аляксандр Несцярчук. "У асноўных работах задзейнічаны два экскаватары, у дапаможных - бульдозер і пагрузчык. Упершыню пры водпуску пяску выкарыстоўваецца электронная вагавая сістэма, афармляюцца электронныя накладныя. Усё гэта робіць улік карыснага выкапню максімальна дакладным і аператыўным", - дадаў ён.

Цяпер у распрацоўцы НГЗУ "Рэчыцанафта" знаходзяцца і кар'еры "Дземяхі-2", "Навінкі", "Давыдаўка-1". Пясок выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі пляцовак пад будаўніцтва свідравін, будаўніцтва аўтамабільных дарог для патрэб прадпрыемства.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi