• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Месцы адпачынку ля вады ў Гомельскай вобласці штодзённа кантралююць 170 міліцыянераў

06.07.2022

6 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Месцы масавага адпачынку каля вады, дазволеныя і забароненыя, у Гомельскай вобласці штодзённа кантралююць 170 міліцыянераў, паведаміў 4 ліпеня на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме першы намеснік начальніка УУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Анатоль Васільеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Васільеў звярнуў увагу: у рэгіёне на гэтым тыдні захоўваецца гарачае надвор'е. Міліцыя і іншыя зацікаўленыя адпрацоўваюць і дазволеныя для купання месцы адпачынку, і забароненыя. Са шкадаваннем першы намеснік начальніка УУС прызнаў, што дарослыя нярэдка выязджаюць у недазволеныя месцы з дзецьмі, ужываюць алкаголь, што можа прывесці да трагедыі.

"Адпрацоўкі будуць працягвацца. Так, штосутачна 170 супрацоўнікаў міліцыі працуюць толькі па гэтым напрамку", - удакладніў Анатоль Васільеў. Ён дадаў, што ў суботу і нядзелю ў рэйды таксама выходзілі дружыннікі.

На пасяджэнні абмеркавалі і падрыхтоўку інфармацыйнага роліка па тэме адпачынку ля вады.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко звярнуў увагу: уплываць на свядомасць людзей у гэтым пытанні можна па-рознаму, галоўнае, каб гэта атрымала належны эфект.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi