• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Выпускнікі школ Гомельскай вобласці атрымалі 43 стабальныя сертыфікаты па ЦТ

19.07.2022

19 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выпускнікі школ Гомельскай вобласці атрымалі на цэнтралізаваным тэсціраванні гэтага года 43 стабальныя сертыфікаты. Гэта 12 працэнтаў ад агульнай колькасці выдадзеных у рэспубліцы. Такую інфармацыю агучыў у дакладзе старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Руслан Смірноў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telеgram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

Напрыклад, у выпускніка Гомельскага абласнога ліцэя Уладзіслава Лашкіна і Паліны Каменскай з СШ нумар 9 Мазыра па два стабальныя рэзультаты.

Па 8 сертыфікатаў вышэйшай пробы гомельскія школьнікі атрымалі па беларускай мове і біялогіі, па 7 - па матэматыцы і рускай мове. "У цэлым нашы дзеці вызначыліся ў ведах па 10 прадметах", - падкрэсліў Руслан Смірноў.

Паводле яго слоў, больш за ўсё стабальнікаў падрыхтавалі ў Гомелі і Мазыры. Так, 7 стабальных сертыфікатаў у вучняў, якіх падрыхтавалі настаўнікі Гомельскага абласнога ліцэя, 4 - у дзяцей, якія атрымалі веды ў настаўнікаў СШ нумар 9 Мазыра, 3 - гімназіі нумар 14 Гомеля, удакладніў начальнік галоўнага ўпраўлення.

"(Неабходна. - Заўвага БЕЛТА) заахвоціць настаўнікаў, якія падрыхтавалі сваіх вучняў на сертыфікаты вышэйшай пробы", - падкрэсліў Іван Крупко.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi