• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Прэзідэнт: у Беларусі выбудавана разгалінаваная сістэма па падтрымцы і павышэнні якасці жыцця пажылых людзей

01.10.2021

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення з Днём пажылых людзей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята яшчэ раз нагадвае нам аб культурным кодзе беларусаў, у якім вялікая павага да старэйшых з'яўляецца важнейшым прыярытэтам у грамадстве, а мудрасць і багаты жыццёвы вопыт заўсёды ляжаць у аснове прыняцця лёсавызначальных рашэнняў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Бягучы год аб'яўлены Годам народнага адзінства, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Наша яднанне было б немагчыма без кансалідацыі ўсіх пакаленняў у імкненні забяспечыць мір і згоду на роднай зямлі, будаваць будучыню сваёй краіны, абапіраючыся на правераныя часам традыцыі і каштоўнасці. Гарантам іх захавання з'яўляецеся менавіта вы, людзі залатога ўзросту. Таму адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі была, ёсць і будзе сацыяльная абарона пажылых грамадзян".
У віншаванні гаворыцца, што сёння ў Беларусі выбудавана разгалінаваная сістэма па падтрымцы і павышэнні якасці жыцця гэтай катэгорыі насельніцтва, пашыраюцца магчымасці для актыўнага даўгалецця і самарэалізацыі.
Прэзідэнт пажадаў усім і ў святы, і ў будні моцнага здароўя, выдатнага настрою, душэўнага спакою і дабрабыту.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)