• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная / Новости / Новости района

ІІ Форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”

12.09.2018

У межах ХIII Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” ў абласным Доме прафсаюзаў прайшоў ІІ Форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”.

Яго ўдзельнікамі сталі 46 фіналістаў 5 абласных творчых конкурсаў, якія ініцыяваны і праведзены абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Сярод пераможцаў конкурсаў “Мая Перамога. Моя Победа”, “Да Году малой Радзімы”, “Да 80-годдзя паэта, празаіка, перакладчыка Анатоля Грачанікава”, “Да 100-годдзя паэта-франтавіка Леаніда Гаўрылава”, “Захаваем мір разам!” (дарэчы, у іх прымалі ўдзел больш за 1300 аматараў мастацкай творчасці Гомельшчыны) былі не толькі школьнікі, навучэнцы з розных устаноў адукацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, але і педагогі, работнікі культуры, сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі іншых сфер.

У зале пасяджэнняў Гомельскага аб’яднання прафсаюзаў фіналістам уручылі заслужаныя ўзнагароды за творчасць – спецыяльныя дыпломы і падарункі як абласной пісьменніцкай арганізацыі, так і абласных прафсаюзных арганізацый работнікаў адукацыі і навукі, культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Сярод пераможцаў ёсць і юныя прадстаўнікі нашага раёна. Дыпломам "Лаўрэата абласнога літаратурнага конкурса "Табе пяю, мая Радзіма" узнагароджана Назарава Аміна, вучаніца 9 класа Акцябрскай раённай гімназіі. Дыпломам "За творчыя поспехі" у гэтым жа конкурсе узнагароджана таксама вучаніца 11 класа гімназіі Вараб'ёва Аліна.

У паэтычным конкурсе “Мая Перамога. Моя Победа!” у ліку 12 фіналістаў і вучаніца Краснаслабодскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Струк Марыя.