• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная / Новости / Новости района

Юбілейная “Берагіня” запрашае

20.06.2018

Прайшло 20 гадоў з часу зараджэння вытокаў фальклорнага фестывальнага руху “Берагіня”. Раз у два гады адбываецца заключны маштабны форум. Сёлета “Берагіні” спаўняецца 10 гадоў! Гарадскі пасёлак Акцябрскі Гомельскай вобласці ў чарговы раз з 20 па 24 чэрвеня гасцінна адчыніць дзверы для правядзення захапляльных конкурсных імпрэзаў фестывалю.

Юбілейная “Берагіня” сімвалічна супадае з Годам малой Радзімы. Фестываль – цудоўная магчымасць для беларусаў выявіць сваё, паказаць адно аднаму, чым багаты іх край. У заключных імпрэзах прымуць ўдзел амаль 50 фальклорных калектываў з Беларусі і калектывы з Замежжа. Сярод гасцей – ансамбль “Красная горка” (г. Бранск), народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Вячоркі” (г. Цюмень), фальклорная група “Madara”(г. Пылва, Эстонія) моладзёжна-фальклорная студыя “Banga” (г. Рыга, Латвія), народны майстра з Даніі і іншыя.

Звыш 800 удзельнікаў і гасцей фестывалю з’едуцца да нас, каб прадэманстраваць сваё майстэрства па захаванні і развіцці народнай спадчыны.У чарговы раз гарадскі пасёлак ператворыцца ў адну вялікую святочную пляцоўку.

Акцябрскі раён будуць прадстаўляць �аўтэнтычныя гурты – “Перазвоны” (Гацкі ЦКДД), “Купалінка” (Пратасаўскі СДНТ), “Шчадрухі” (Забалацкі СК) і дзіцячыя ўзорныя фальклорныя ансамблі – “Рудабельскія зорачкі”(ДУК “Акцябрскі цэнтр вольнага часу”), “Праменьчыкі” (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў”), “Некрашынка” (Валосавіцкі СДНТ), “Цярэшкавы шчодрыкі” (Рассветаўскі КСК).

Праграма фестывалю прадугледжвае паказ �абавязковага выступлення фальклорных калектываў у �адпаведных інструментальных і танцавальна-спеўных намінацыях, удзелу ў конкурсах і турнірах. Гледачам свае канцэртныя праграмы прадставяць замежныя калектывы-госці і калектывы-пераможцы фестывалю мінулых гадоў. �Падчас свята будуць праводзіцца майстар-класы народнага танца, традыцыйных спеваў, інструментальнага выканальніцтва, традыцыйных рамёстваў, пляценне купальскіх вянкоў, гледачоў чакаюць выступленні народных апавядальнікаў, гульнёва-забаўляльныя праграммы, выставы-продажы вырабаў народных майстроў. Праграма фестывальнага жыцця мае быць насычанай, з абавязковым удзелам апантаных даследчыкаў, экспертаў, педагогаў, дзяцей.

Фестываль у чарговы раз нагадае ўсім пра каштоўнасць і самавартасць традыцыйнай народнай культуры. Няхай жа ў вянку аўтэнтычнай спадчыны, у стылі бязмежнай захопленасці справай, у атмасферы чыстай “берагінскай” творчасці ўмацоўваецца дружба, нараджаецца апантанасць, раскрываецца майстэрства, адкрываюцца новыя старонкі беларускай народнай культуры.