• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная / Жителям / Каляндар знамянальных і памятных дат

Каляндар знамянальных і памятных дат

Каляндар памятных дат і падзей Акцябрскага раёна 2019 год

2019 год знакавы для нашага раёна: 80 – годдзе з дня утварэння раёна, 75 - годдзе вызвалення ад нямецка- фашысцкай навалы і 65 гадоў з часу утварэння г.п. Акцябрскі, як раённага цэнтра.

Знамянальныя і памятныя даты раёна

450 гадоў з часу (1569) уваходу Рудабельшчыны (Акцябрскі раён) ў склад Рэчы Паспалітай.

370 гадоў з моманту (1649) праходжання антыфеадальных выступленняў на Рудабельшчыне.

175 гадоў з часу (1844) уваходжання вескі Ляскавічы ва ўладанні памешчыка Дабравольскага.

145 гадоў з часу канфіскацыі (1874) маёнтка Карпілаўка ў памешчыка Дамініка Лапы і перадачы яго барону Ліліенфельду.

130 гадоў з часу(1889) вёска Шкава ва ўладанні памешчыкаў Данілеўскіх.

125 гадоў з дня нараджэння Ляўкова Максіма Архіпавіча (28.04.1894, в. Кавалі), дзяржаўнага дзеяча БССР, арганізатара і кіраўніка камуністычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі падчас Грамадзянскай вайны.

115 гадоў з часу пабудовы ( 1904) царквы ў мястэчку Прошча ля в. Заазер’е.

95 гадоў з дня адкрыцця (1924) хаты- чытальні ў в. Ляскавічы.

95 гадоў з моманту уваходжання (1924) в. Забалацце ў склад

Ляскавічскага сельскага Савета, першы старшыня- Бабовік Пётр Кузьміч.

95 гадоў з дня ўтварэння (20.08.1924) Гацкага сельскага Савета.

95 гадоў з дня утварэння (1924) Раманічскага сельскага Савета.

95 гадоў з дня утварэння (20.08.1924) Валосавіцкага сельскага Савета.

90 гадоў з дня ўтварэння (1929) калгаса імя Фрунзе в.в. Некрашы, Новікі, Нестанавічы, Мушычы, Гуслішчы.

90 гадоў з дня адкрыцця (1929) пачатковай школы ў в. Гарохавішчы.

90 гадоў з дня пабудовы (1929) школы ў в. Пратасы.

90 гадоў з часу пераіменавання (1929) Рудабельскай воласці ў Акцябрскую.

90 гадоў з дня ўтварэння(1929) калгаса імя Кірава.

90 гадоў з дня нараджэння Крыпскага Адама Міхайлавіча (1929), кандыдата фізіка- матэматычных навук (п.Кавалі).

90 гадоў з дня стварэння калгаса “Сознание” у в. Новая- Дуброва (1929), першы старшыня Каленкевіч Іван Васільевіч.

90 гадоў з дня утварэння (1929) калгаса “Беларускі гаспадар”, першы старшыня Драпеза Рыгор Іванавіч

85 гадоў з дня нараджэння (1934) Халадка Леаніда Алексеевіча, загадчыка кафедры Беларускага агратэхнічнага універсітэта, прафесара.

80 гадоў з дня ўтварэння (1939) раённага аддзела адукацыі.

80 гадоў з дня прыезду(1939) на працу ў в. Новая – Дуброва Кліменка. В.Д., прапраўнучкі А.С.Пушкіна

80 гадоў з часу уваходжання в. Забалацце (чэрвень 1939) ў склад Акцябрскага раёна Палескай вобласці.

80 гадоў з дня ўключэння (1939) Пратасаўскага сельскага Савета ў склад Акцябрскага раёна Палесскай вобласці.

80 гадоў з дня ўтварэння (28.06.1939) Акцябрскага раёна.

75 гадоў назад (05.02. 1944) карнікі расстралялі і спалілі 87 жыхароў в. Забалацце.

75 гадоў з дня разгрома (1944) варожага гарнізона ў в. Пратасы 37-й партызанскай брыгадай імя Ф.Я.Пархоменкі.

75 гадоў з часу гібелі (25.06.1944) ў в. Гаць Краўчука Макара Аляксеевіча, бацькі першага Прэзідэнта Украіны Краўчука М.М.

75 гадоў з дня гібелі(1944) Мазейкі Уладзіміра Аляксеевіча, юнага партызана.

75 гадоў з пачатку (20.06 1944) 3-га этапу рэйкавай вайны беларускіх партызан на чыгуначных камунікацыях ворага, які праходзіў на тэрыторыі Акцябрскага раёна.

75 гадоў з моманту дзейнасці ( 15.03.- 04.07. 1944) Акцябрскага падпольнага РК ЛКСМБ.

75 гадоў з моманту існавання (сак. – чэрвень 1944) лагераў смерці ў Азарычах, в.в. Дзерць, Дзербін, Мікуль-Гарадок, Параслішча, Рудабелка, Слабодка, Юркі, ст. Чорныя Брады.

75 гадоў з дня подзвіга С.Д.Романа (24.06. 1944), гвардыі радавога, Героя Савецкага Саюза, які паўтарыў подзвіг А.Матросава ля в. Пружынішчы.

75 гадоў з дня подзвігу (25.06. 1944) савецкіх танкістаў Бухтуева М.А., Камарова Д.Е., якія ажыцявілі таран фашысцкага бронепоезда ля ст. Чорныя Брады.

75 гадоў з дня вызвалення ( 27.06.1944) Акцябрскага раёна ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.

75 гадоў з пачатку дзейнасці (21.08. 1944) раённага знішчальнага батальёнадля ліквідацыі рэшткаў нямецка- фашысцкіх фарміраванняў.

75 гадоў з пачатку (01.09. 1944) заняткаў ў пачатковых школах Акцябрскага раёна.

75 гадоў з дня гібелі ( 24.12 1944) Пінчука Андрэя Міхайлавіча, Героя Савецкага Саюза , уражэнец в. Рассвет.

70 гадоў з дня нараджэння (1949, в. Граб’ё) Вераса Анатоля Ісакавіча, кандыдата медыцынскіх навук.

70 гадоў з дня нараджэння ( 21.08.1949 ) Калінічэнкі Валерыя Іванавіча, пісьменніка, вучыўся ў Ратміравічскай школе і СШ №1 Акцябрскага раёна . Лаўрэат некалькі літаратурных прэмій. Заслужаны работнік Расійскай Федэрацыі.

65 гадоў з часу ўваходжання (08.01. 1954) Акцябрскага раёна ў склад Гомельскай вобласці.

65 гадоў з дня ўтварэння (1954, жнівень). г.п. Акцябрскі (у склад пасёлка ўвайшлі в.в.Карпілаўка, Рудня, Рудабелка).

50 гадоў з часу выхаду( 1959) ў свет кнігі вершаў для дзяцей “Каля кастра” Марка Смагаровіча.

50 гадоў з пачатку дзейнасці Акцябрскай музычнай школы (1.09.1969 ), цяпер Дзяржаўная установа адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі”.

50 гадоў з дня стварэння (1969) саўгаса “Праўда” з калгасаў “Камсамолец” і “Праўда”.

50 гадоў з дня адкрыцця(1969) бібліятэкі ў в. Пратасы.

45 гадоў з часу выхаду ў свет (1974 г.) кнігі Л.М.Дробава “Живопись Белоруссии ХІХ - нач.ХХ в.”

40 гадоў з дня аб’яднання (1979г.) калгасаў імя Леніна і “Малады ленінец” у калгас імя Леніна.

40 гадоў з часу заснавання (1979) біялагічнага заказніка “Бабінец” рэспубліканскага значэння ў Акцябрскім раёне (пл. 830,7 га) з мэтай захавання і рацыянальнага выкарыстоўвання каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм, жывёл (барсук, чорны бусел, шэры журавель) і раслін занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. З’яўляецца аб’ектам экалагічнага турызму.

35 гадоў з дня адкрыцця (1984) новай школы ў в. Майсееўка.

35 гадоў з дня адкрыцця(1984) школы- сада ў в. Лаўстыкі.

30 гадоў з часу ўтварэння (1989) раённага арганізацыйна- метадычнага аддзела (РАМЦ).

30 гадоў з дня адкрыцця (1979) культурна- спартыўнага цэнтра в. Рассвет.

25 гадоў з часу(1994) , калі ураджэнка Акцябрскага раёна, Старавойтава Людміла стала пераможцай чэмпіяната РБ па лёгкай атлетыцы.

25 гадоў з дня пабудовы новага ФАПа в.Гарохавішчы.

25 гадоў з часу заснавання (1994) народнага хору работнікаў культуры Акцябрскага гарадскога цэнтра вольнага часу. Званне народнага прысвоена ў 2000 г. Лаўрэат і дыпламант фестываляў: Усебеларускага народнага матва “Беларусь – мая песня” (2004), харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (2005, 2009) і іншых конкурсаў, аглядаў, свят.